Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вторая встреча украинской и российской делегаций в Стамбуле — о чем удалось (и нет) договориться сторонам
  2. Даляр стаў таннейшы за 3 рублі: што далей? Прагноз па валютах
  3. Як думаеце, у якой сферы самы прыкметны разрыў у заробках мужчын і жанчын? Ёсць вялікі шанец, што вы здзівіцеся
  4. Ущерб на 7 млрд долларов. СБУ подтвердила удары беспилотников по объектам в России
  5. «Не назвал Лукашенко диктатором». Известный польский журналист рассказал «Зеркалу», чего ждать беларусам от президента Навроцкого
  6. Эксперты знайшлі пабочны эфект дэфіцыту кадраў, які напэўна ўзрадуе тых, у каго ёсць праца
  7. Лукашэнка вылецеў «на традыцыйную сяброўскую сямейную сустрэчу» ў Кітай
  8. В России призвали ответить ядерным оружием Украине за удары дронами по военным аэродромам — какова вероятность
  9. На выборах президента Польши победил консерватор Навроцкий
Читать по-русски


Прапагандысты паабяцалі ў верасні запусціць беларускі клон YouTube. «Кіберпартызаны», якія ў кастрычніку 2023 года праніклі ва ўнутраную сетку дзяржагенцтва БЕЛТА, атрымалі доступ да дакументаў праекта і расказалі падрабязнасці.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Паводле звестак «Кіберпартызан», праектам «беларускага YouTube» у пачатку 2023 года на даручэнне Лукашэнкі занялося дзяржагенцтва БЕЛТА.

Беларускі клон відэахостынгу спатрэбіўся, бо на арыгінальным YouTube прапагандысцкія відэа перыядычна выдаляюць за парушэнне правілаў супольнасці. Так, у 2021 годзе на YouTube заблакавалі відэа з выступам Аляксандра Лукашэнкі на плошчы Перамогі 9 траўня. А ў 2022 годзе пад блакаванне трапіў канал Саюзнай дзяржавы «БелРос», які атрымліваў папярэджанні ад адміністрацыі за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі і прапаганду гвалту.

Внутренний документ, в котором описана концепция создания интернет-ресурса. Фото: Киберпартизаны
Унутраны дакумент, у якім апісаная канцэпцыя стварэння інтэрнэт-рэсурсу. Фота: «Кіберпартызаны»

На старце распрацоўшчыкі беларускага сэрвісу чакаюць максімум тры тысячы наведнікаў адначасова ў першы год, а ў другі — не больш за 20 тысяч адначасовых падключэнняў і да 50 тысяч — падчас грамадска значных падзей.

Мяркуючы з атрыманых хакерамі дакументаў, першапачаткова відэахостынг планавалася назваць па-беларуску, але гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч палічыла, што гэта кепска адаб’ецца на пошукавых запытах.

«Магчыма, таму спыніліся на працоўнай назве „Видео.бел“», — пішуць «Кіберпартызаны».

Перамовы наконт стварэння беларускага клона YouTube вяліся з некалькімі IT-кампаніямі, але актыўна — з дзвюма: ААТ «ИнДев Солюшенс» и правайдарам «А1″.

Паводле інфармацыі «Кіберпартызан», «ИнДев Солюшенс» было зарэгістраванае ў снежні 2022 года. Ужо ў першыя некалькі месяцаў пасля старту кампанія пачала супрацоўнічаць з найбуйнейшыми ВНУ краіны і Міністэрствам аховы здароўя, а таксама стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

«Дырэктар «ИнДев Солюшенс» — Алег Белякоў, былы супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ). Ён жа ўваходзіць у рабочую групу па фармаванні і выкананні Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» як прадстаўнік ААЦ. Больш за тое, згодна з юрыдычным адрасам на сайце «ИнДев Солюшенс», кампанія знаходзіцца ў тым самым будынку, што і «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» пад кіраваннем ААЦ», — пішуць «Кіберпартызаны».

Скриншот из документа "Дорожная карта БелТА". Фото: Киберпартизаны
Скрыншот з дакумента «Дорожная карта БЕЛТЫ». Фота: «Кіберпартызаны»

У дарожнай карце на распрацоўку відэахостынгу для рэспубліканскіх тэлеканалаў, доступ да якой атрымалі «Кіберпартызаны», таксама фігуруе беларуская даччыная кампанія аўстрыйскага правайдара «А1». Згодна з рабочым ліставаннем супрацоўнікаў БЕЛТА, перамовы наконт сумеснай рэалізацыі праекта вяліся з пачатку лета 2023 года.

Згодна з унутраным дакументам БЕЛТА, з прадстаўнікамі «А1» на сустрэчы 9 кастрычніка 2023 года нават абмяркоўваліся канкрэтныя выдаткі і планы.

«Так, запуск і абслугоўванне відэахостынгу цягам года прадстаўнікі «А1» папярэдне ацанілі ў 600−700 тысяч даляраў, калі браць гатовае рашэнне на базе праграмнага забяспечання «Вока». Аднак выдаткі ўжо праз месяц абмеркаванняў былі істотна скарэктаваныя ў большы бок. Супрацоўнікі БЕЛТА ацанілі неабходную суму для запуску і эксплуатацыі медыяплатформы ў першы год прыкладна ў 1,5−2 мільёны даляраў, а штогадовыя выдаткі, пачынаючы з другога года — прыкладна ў мільён даляраў», — расказалі хакеры.

Скриншот из документа "Вариант услуга". Фото: скриншот видео
Скрыншот з дакумента «Вариант услуга». Скрыншот відэа

Мяркуючы са звестак на сайце дзяржаўных закупак, у лютым і сакавіку 2024 года агенцтва БЕЛТА ўсё ж паспрабавала правесці адкрытыя конкурсы на паслугу па прадстаўленні сэрвісу відэавяшчання. Як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», у іх брала ўдзел і кампанія «А1». Канкурэнцыю склала ТАА «Медыятэк», чыю заяўку камісія па закупцы адхіліла.

Информация о конкурсе. Скриншот с портала goszakupki.by
Інфармацыя пра конкурс. Скрыншот з партала goszakupki.by

«Паколькі летам гэтага года гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч упэўнена паабяцала, што дзяржаўны відэапартал запрацуе ўжо з канца жніўня, можам дапусціць, што выканаўцу для праекта ўсё ж знайшлі», — падвялі вынік «Кіберпартызаны».

Хто ім стаў — у расследаванні не паведамляецца.

OSZAR »